Ватыканская ліра
Выгляд
Ватыканская ліра — грашовая адзінка Ватыкана ў перыяд з 1929 па 2002 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папская дзяржава, якая скарацілася да тэрыторыі Ватыкана, выкарыстоўвала сваю ўласную валюту, якая называлася ліра Папскай дзяржавы, у перыяд з 1866 па 1870 год.
Калі ў 1929 годзе па Латэранскай дамове ўзнік Ватыкан, то ён атрымаў права чаканкі ўласнай манеты, якая мела хаджэнне разам з італьянскай лірай у Італіі і Сан-Марына.
У 2002 годзе Ватыкан перайшоў на еўра па курсе 1 еўра = 1936.27 лір. Горад-дзяржава выпускае свой набор еўра.